Цели и задачи
На 2024/2025 учебный год
2024/2025 навучальны год
ПРАБЛЕМА:
забеспячэнне якасці адукацыі праз рэалізацыю патрабаванняў да сучаснага адукацыйнага працэсу, накіраваных на раскрыццё творчага патэнцыялу асобы навучэнцаў з улікам індывідуальных адукацыйных патрэб і магчымасцей.
МЭТА:
стварэнне ўмоў ва ўстанове адукацыі, якія спрыяюць інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы навучэнца, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям’і, соцыума.
ЗАДАЧЫ:
забяспечыць павышэнне якасці адукацыйнага працэсу па фарміраванні ў выхаванцаў навыкаў здаровага ладу жыцця і асноў бяспекі жыццядзейнасці ў розных відах дзейнасці;
павышаць якасць ведаў навучэнцаў праз пашырэнне варыятыўнасці зместу і форм арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання і ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу;
удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў праз самаадукацыйную дзейнасць, паспяховую атэстацыю, павышэнне кваліфікацыі, трансляцыю вопыту педагагічнай дзейнасці, фарміраванне пазітыўнай прафесійнай устаноўкі;
садзейнічаць павышэнню якасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы пры ўзаемадзеянні і супрацоўніцтве суб’ектаў адукацыйнага працэсу (педагогаў, навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў).