РУ БЕ EN

Методический сервис

Цель и задачи методической работы

Задачы метадычнай работы

       на 2023/2024 навучальны год:

 

 

удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў;

уключэнне настаўнікаў у дзейнасць па асваенні эфектыўных спосабаў арганізацыі, актывізацыі, кіравання і кантролю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах на вучэбных і факультатыўных занятках;

засваенне настаўнікамі спосабаў арганізацыі навучання вучняў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, адукацыйных Інтэрнет-рэсурсаў;

удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках вывучэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенай Нацыянальным інстытутам адукацыі;

метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі;

актывізацыя работы па ўдзеле педагогаў установы адукацыі ў конкурсах педагагічнага майстэрства, трансляцыю перадавога вопыту педагагічных работнікаў.

свернуть

Методические формирования

                                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА                                                                                                 на метадычным савеце

                                                                               Пратакол 

                                                                 ад 29.08.2023  №7

 

ПЛАН

работы кансалтынгавага цэнтра

на 2023/2024 навучальны год

 

Мэта: кансультаваць педагогаў  установы адукацыі  па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Задачы: аказанне дапамогі педагогам установы  адукацыі па пытаннях нарматыўнага прававога і інфармацыйнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання, падрыхтоўкі вучняў да прадметных  алімпіяд, арганізацыі  дзейнасці па рэалізацыі міжнароднага экалагічнага праекта, даследчай дзейнасці на ўроках і ў пазаўрочны час, удасканалення адукацыйнага працэсу з дзецьмі дашкольнага ўзросту.

 

№ п/п

Тэма

Тэрмін правядзення

Адказныя

1.

 

Арганізацыя інтэграванага навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі. 

На працягу 2023/2024 н.г.

(па запытах)

Скурат Т.М.

 

 

2.

 

Арганізацыя работы з навучэнцамі, якія маюць высокую матывацыю да навучання.

На працягу 2023/2024 н.г.

(па запытах)

Малашэнка В.У.

Протас Т.В.

 

3.

 

Інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага  працэсу.

На працягу 2023/2024 н.г.

(па запытах)

Ляшчынская І.С.

 

 4.

 

Выкарыстанне інавацыйных метадаў работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту.

На працягу 2023/2024 н.г.

(па запытах)

Зуева А.М.

 

 

 5.

Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу.

На працягу 2023/2024 н.г.

(па запытах)

Белаусава В.М.

Буланава А.У.

 

  6.

Арганізацыя дзейнасці па рэалізацыі міжнароднага экалагічнага праекта.

На працягу 2023/2024 н.г.

(па запытах)

Буланава А.У.

 

 

 

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце       В.М.Белаусава                                        

                                                     ПЛАН

работы творчай групы педагогаў “Пошук”

на 2023/2024 навучальны год

 

Тэма:  “Праблемы забеспячэння пераемнасці  і  шляхі іх вырашэння”

Мэта: аб’яднаць педагогаў, якія ўдзельнічаюць у навукова-практычным пошуку па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу ў дзіцячым садзе і на І ступені навучання, палепшыць якасць адукацыі.

Задачы:  

удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў, стымуляванне іх да самастойнага і паглыбленага пашырэння ведаў, атрыманых у ходзе работы групы;     

вырашэнне ў сумеснай працы прафесійных праблем, дапамога адзін аднаму ў авалоданні інавацыйнымі працэсамі;

распрацоўка, складанне, апрабацыя і распаўсюджванне новых педагагічных методык, дыдактычных матэрыялаў;

абагульненне вопыту педагогаў з мэтай яго вывучэння і выкарыстання на практыцы іншым членамі педагагічнага калектыва.

Склад групы: настаўнікі пачатковых класаў (Габрусёнак С.Б., Цішаловіч А.А., Саўлюкова А.С., Карцель Н.М., Гайковіч С.В.); выхавальнікі дашкольнай адукацыі  (Швалюк С.І., Кураш Н.У.,  Бардадынава А.А., Зуева А.М.); настаўнікі – дэфектолагі (Скурат Т.М., Юрашкевіч І.В.).

Кіраўнік групы: Габрусёнак С.Б., настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Мерапрыемства

Тэрмін

правядзення

Адказны

Пасяджэнне №1

Навукова-метадычны блок:

“Фарміраванне ў дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту каштоўнаснага стаўлення да малой радзімы”. Габрусёнак С.Б., Кураш Н.В.

Практычны блок:

занятак у рознаўзроставай групе - адукацыйная вобласць “Дзіця і грамадства”  (выхавальнік Кураш Н.В.)

урок  па прадмеце “Літаратурнае чытанне”  ў ІІ класе  (настаўнік Габрусёнак С.Б.).

Кастрычнік 2023 г

Габрусёнак С.Б.

Пасяджэнне №2

Навукова-метадычны блок:

“Шляхі і сродкі фарміравання асноў бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту”. Швалюк С.І./Бардадынава А.А.,  Саўлюкова А.С.

Практычны блок:

занятак у рознаўзроставай групе - адукацыйная вобласць “Дзіця і грамадства”  (выхавальнік  Швалюк С.І./ Бардадынава А.А.);

 урок па прадмеце  “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”  ў  IV класе  (настаўнік Саўлюкова А.С.).

Сакавік

2024 г

Габрусёнак С.Б.

 

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце            В.М.Белаусава                                           

 

ПЛАН

работы школы ўдасканальвання педагагічнага майстэрства

на 2023/2024 навучальны год

 

Мэта: фарміраваць у педагогаў высокія прафесійныя ідэалы, запатрабаванні ў пастаянным самаразвіцці і самаўдасканаленні.

Задачы:  

задавальненне запатрабаванняў педагогаў у бесперапыннай адукацыі і дапамога ім у пераадоленні цяжкасцей;

дапамога па ўкараненні сучасных падыходаў і перадавых педагагічных тэхналогій у адукацыйны працэс, электронных адукацыйных рэсурсаў.

Склад групы: Карцель Н.М., настаўнік пачатковых класаў; Самойленка Н.В., настаўнік фізікі, геаграфіі; Драздова Г.У., настаўнік англійскай мовы;  Шылавец Н.С., настаўнік рускай мовы і літаратуры; Пэк А.А., настаўнік працоўнага навучання; Лапаціна А.М., настаўнік музыкі і мастацтва  .

Кіраўнік групы: Белаусава В.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Мерапрыемства

Тэрмін

правядзення

Адказны

Пасяджэнне №1

 “Актыўныя формы і метады грамадзянска-патрыятычнага выхавання на вучэбных занятках і ў пазаўрочны час ”.  

Наведванне  ўрока беларускай літаратуры  (настаўнік  Хамянок Г.І.).

Лістапад 2023 г

Белаусава В.М.

Пасяджэнне №2

“Шляхі і сродкі павышэння эфектыўнасці і якасці ўрока як формы вучэбнай дзейнасці”.

Наведванне ўрока фізікі  (настаўнік Самойленка Н.В.).

Люты 2024 г

Белаусава В.М.

Пасяджэнне  №3

“Развіццё творчых здольнасцей вучняў”.

Наведванне ўрока рускай мовы  (настаўнік Адародзька Л.У.).

Май 2023 г

Белаусава В.М.

 

Намеснік  дырэктара па вучэбнай рабоце                В.М. Белаусава                                                                                                                                                                                                                                                                                      

ПЛАН

работы псіхолага-педагагічнага семінара

на 2023/2024 навучальны год

 

Тэма:  “Аптымізацыя адукацыйнага працэсу – рэсурс павышэння якасці прадметнай падрыхтоўкі”.

 Мэта: павышаць узровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў установы адукацыі.

Задачы: азнаямленне педагогаў з новымі дасягненнямі псіхолага-педагагічнай навукі і педагагічнай практыкі; стварэнне ўмоў для асобаснага развіцця педагогаў - членаў семінара.

Склад групы: выхавальнікі дашкольнай адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі-прадметнікі, настаўнікі-дэфектолагі, педагог-псіхолаг Хлебянкіна Н.Л.

Кіраўнік групы: Хлебянкіна Н.Л., педагог-псіхолаг.

Мерапрыемства

Тэрмін

правядзення

Адказны

Пасяджэнне №1 “Прафесійнае  самавызначэнне навучэнцаў ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання”.

1. Урок – камунікатыўнае  ўзаемадзеянне педагога і навучэнцаў.  Малашэнка В.У.

2. Асаблівасці адаптацыі навучэнцаў профільных груп і класаў. Хлебянкіна Н.Л.  

3.Фактары фарміравання асобаснага самавызначэння.  Протас Т.В.

4. Прафесійнае самавызначэнне як пошук сэнсу ў працоўнай дзейнасці.  Адародзька Л.У.

Снежань 2023 г

Хлебянкіна Н.Л.

Пасяджэнне №2 “Якаснае дыдактычнае  забеспячэнне ўрока -  заклад эфектыўнасці засваення прадметных ведаў”.

1. Урок як цэласная сістэма.  Хамянок Г.І.

2.Уплыў інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на матывацыю вучняў да вучэбнай дзейнасці, выніковасць адукацыйнага працэсу.

Самойленка Н.В.

3. Міжпрадметныя сувязі: перанос ведаў з урока на ўрок. Цішаловіч А.А.

4. Дзейнасны падыход да фарміравання ў вучняў мэтавых установак і маральных каштоўнасцяў. Карцель Н.М.

Красавік 2023 г

Хлебянкіна Н.Л.

 

Педагог-псіхолаг                                Н.Л. Хлебянкіна

 

                                                                                                           

ПЛАН

работы метадычнага аб’яднання

класных кіраўнікоў

на 2023/2024 навучальны год

 

Тэма: “Павышэнне ўзроўня прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, у рабоце з класным калектывам,  навучэнцамі, бацькамі”.

Мэта: удасканальваць формы і метады выхавання ва ўстанове адукацыі сродкамі павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства педагогаў.

Задачы:    стварыць умовы для педагогаў для абмену вопытам работы і выяўлення найбольш эфектыўнага, прыцягненне ўвагі да сучасных тэхналогій, якія садзейнічаюць грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў;

стымуляванне  ініцыятывы і творчасці класных кіраўнікоў; аказанне дапамогі класным кіраўнікам ва ўдасканаленні форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.

 

№ п/п

Тэма пасяджэння

Дата правядзення

 1.

Асаблівасці арганізацыі і планавання ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2023/2024 навучальным годдзе.

 

31.08.2023 г.

 2.

Сістэмны падыход да фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання

 04.11.2023 г.

 

3.

Выхаванне прававой самасвядомасці, прававой культуры  - неад’емны працэс прававога выхавання.

 

24.02.2024г.

4.

Аналіз дзейнасці класных кіраўнікоў  - важнейшы аспект удасканалення працэса выхавання ў класе.

 

25.05. 2024 г.

                                                                                    

                                                                                    

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце           А.У.Буланава                                                                                        

 

 

свернуть

Интернет-ресурсы: